Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца. Пастаўскі раён, г. Паставы

Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах пабудавана на гістарычнай плошчы горада ў 1894 годзе на месцы папярэдняга драўлянага уніяцкага храма. Аб'ёмна-планіровачная структура царквы адпавядае пануючай кананічнай чатырохчасткавай схеме: званіца над прытворам, трапезная, малітоўная зала з бакавымі прыдзеламі, апсіда з бакавымі рызніцамі. Прасторавая кампазіцыя храма будуецца вакол цэнтральнага двух'яруснага, завершанага маляўнічым пяцікупаллем кубападобнага аб'ёма. Далучаныя да яго бакавыя прыдзелы і паўкруглая апсіда з бакавымі рызніцамі надаюць храму крыжовую планіровачную форму. Да аб'ёма малітоўнай залы праз прамавугольную трапезную далучаецца шатровая званіца з галоўкай. Уваход вырашаны ганкам.

У дэкоры белакаменнага будынка выкарыстаны формы старажытнарускага царкоўнага дойлідства – пояс закамар, зубчастыя фрызы пад прафіляванымі карнізамі, кілепадобныя ліштвы арачных вокнаў, кілепадобныя шчыты і какошнікі, вокны ў выглядзе трайной аркады, размежаванай кароткімі калонкамі-бочкамі.

Зала храма перакрыта цыліндрычным скляпеннем, у яе прастору праз арачны прасвет адкрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Інтэр'ер царквы ўпрыгожвае аднаярусны пазалочаны іканастас з цыбулепадобнымі купалкамі па цэнтры і па баках, трактаваны ў неарускім стылі.

Мастацкую каштоўнасць маюць абразы былога разабранага іканастаса, што вылучаў прастору апсіды: «Прабацька Аўраам» (1866), «Мацвей і Павел», «Пётр і Іаан», «Андрэй і Якаў», «Іуда з апосталам», «Дэісус», «Спас» (мяжа XIX–XX ст.), «Маці Божая з дзіцём», «Архангел Гаўрыіл», «Архангел Міхаіл», «Тайная вячэра» (усе XIX–XX ст.). Над уваходам шырокай аркай раскрываюцца хоры з балюстраднай агароджай. Падлога выкладзена керамічнай пліткай.

 

Царква ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы. Фотаздымак з сайта http://postavy.of.by/Царква ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы. Фотаздымак з сайта https://hawat.byЦарква ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы. Фотаздымак з сайта https://hawat.byЦарква ў імя Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы. Фотаздымак з сайта https://hawat.by

ЛІТАРАТУРА

1. Балан, Т. Яны чулі і бачылі многае / Т. Балан // Пастаўскi край. – 2003. – 1 кастр. – С. 2.

2. Дулеба, Г. Помнік архітэктуры / Г. Дулеба // Пастаўскі край. – 2009. – 7 лют. – С. 5.

3. Захарына, Ю. Ю. Пастаўская Мікалаеўская царква / Ю. Ю. Захарына // Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.] / рэдкал.: У. У. Андрыевіч [і інш.]. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2015. – Т. 6 : М–Я. – С. 141.

4. Свята-Мікалаеўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 156–157.

5. Свята-Мікалаеўская царква ў Паставах // Памяць: Пастаўскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. К. Кісялёў [і інш.] ; уклад.: К. І. Козак, А. І. Кузняцоў ; рэд.-склад. Г. К. Кісялёў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Белта, 2001. – С. 538.

6. Храм святителя Николая Чудотворца в г. Поставы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк : О. В. Молодечкин, 2006. – С. 17.

7. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 316–317.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Поставы – Свято-Николаевская церковь

arrow Приход храма Святителя Николая Чудотворца