Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Бешанковіцкі раён, в. Слабодка

Мікалаеўская царква пабудавана ў канцы XIX – пачатку XX ст. з цэглы. Помнік архітэктуры неарускага стылю. Крыжова-купальны храм. У аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі дамінуе шмат'ярусная шатровая званіца з галоўкай. Над сяродкрыжжам гранёны барабан з шатром, завершаны цыбулепадобнай галоўкай. Фасады дэкарыраваны рустам, згрупаванымі і адзіночнымі паўкалонамі, шматпрафіляванымі карнізамі і паяскамі, какошнікамі, кілепадобнымі ліштвамі арачных аконных праёмаў.

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца ў в. Слабодка. Фотаздымак з сайта http://beshenkovichi.vitebsk-region.gov.by/

ЛІТАРАТУРА

1. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 367.

2. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 131.