Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Бешанковіцкі раён, в. Дабрыгоры

У 2-й палове ХІХ ст. у в. Дабрыгоры ў рэтраспектыўна-рускім стылі пабудавана драўляная Мікалаеўская царква. Крыжападобная ў плане. Да цэнтральнага кубічнага аб'ёму прымыкаюць прамавугольныя ў плане апсіда і бабінец. Цэнтральны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, які завяршае «сляпы» васьмігранны барабан, накрыты шатром з макаўкай. Бабінец і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Над бабінцам – двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатром і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Будынак на высокім мураваным фундаменце, зроблены з брусоў, гарызантальна абшыты дошкамі. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады цэнтральнага зруба прарэзаны па цэнтры высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, апсіды і прытвора – прамавугольнымі. Усе аб'ёмы апярэзаны падкарнізнымі цягамі аднолькавай шырыні. Перад цэнтральным уваходам – вялікі ганак.

 

Мікалаеўская царква ў в. Дабрыгоры. Фотаздымак з сайта https://vitprav.by

ЛІТАРАТУРА

1. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 127.

2. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 135.