Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы. Бешанковіцкі раён, в. Свяча

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы пабудавана ў 1895 г. з цэглы. Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю. Чатырохчасткавая падоўжна-восевая прасторавая кампазіцыя фарміруецца папярочным прамавугольным аб'ёмам прытвора з 2-яруснай (васьмярык на чацверыку) шатровай званіцай над ім, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залай з шатровым пакрыццём, прамавугольнай апсідай. Уваход вырашаны арачным праёмам у прафіляваным калонным партале. Прафіляванымі пластычнымі ліштвамі дэкарыраваны арачныя вокны. Са старажытнарускага царкоўнага дойлідства запазычаны цыбулепадобныя галоўкі, уразныя вуглавыя калонкі-бочкі, кілепадобныя ліштвы праёмаў званіцы. У дэкоры таксама выкарыстаны зубчастыя фрызы, прамавугольныя нішы і круглыя люкарны, магутны перыметральны антаблемент з прафіляваным карнізам на сухарыках.

 

Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы ў в. Свяча. Фотаздымак з сайта https://hawat.by

ЛІТАРАТУРА

1. Адамовіч, І. Вачыма нашчадка былой даўніны / І. Адамовіч // Вечерний Витебск. – 2002. – 25 мая. – С. 7.

2. Подлипский, А. Храм в Свече / А. Подлипский // Народнае слова. – 2001. – 27 лістап. – С. 5.

3. Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 362–363.

 

СПАСЫЛКІ

arrow Заброшенные храмы: Свеча и Слабодка

arrow Церковь Рождества Богородицы в д. Свеча