Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл у імя Святой Тройцы. Бешанковіцкі раён, в. Астроўна

Свята-Троіцкі касцёл пабудаваны ў XVII ст. (па іншых звестках у XVI ст.) з цэглы. Размешчаны на паўднёвым беразе возера Астроўна. У паўзруйнаваным стане.

Першы касцёл заснаваны каралём Жыгімонтам Аўгустам, які ахвяраваў яму абраз Маці Божай у каштоўнай рызе. Пасля разбурэння быў адноўлены віцебскім ваяводам Міхаілам Пацеем. Мсціслаўскі ваявода Аляксандр Сапега каля 1620 г. заснаваў пры касцёле кляштар дамініканцаў. Пасля 1863 г. касцёл забраны пад царкву, быў пераарыентаваны апсідай на ўсход і набыў рысы рэтраспектыўна-рускага стылю.

Помнік архітэктуры класіцызму з рудыментамі рэнесансу і барока. Манументальная 3-нефавая базіліка са званіцай. Асноўны неф храма – прамавугольны ў плане аб'ём (таўшчыня сцен каля 1,5 м), завершаны 2-схільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў лаканічная – магутныя сцены (таўшчыня 1 м) прарэзаны высока ўзнятымі арачнымі аконнымі праёмамі і крапаваны ў прасценках шырокімі лапаткамі. З заходняга боку да аб'ёму далучаюцца нартэкс і 3-ярусная званіца (1-ы ярус мае акруглы абрыс, 2-і – цыліндр, 3-і – васьмярык). Галоўны ўваход вылучаны лучковым праёмам.

Унутры прастора храма 4 магутнымі слупамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны неф пераходзіць у прамавугольную апсіду з адкрытымі ў яе арачнымі праёмамі бакавых сакрысцій. Пры ўваходзе размешчаны хоры, на якія вядуць 2 лесвіцы ў тоўшчы бакавых сцен. Пад храмам крыпта.

 

Касцёл, в. Астроўна. Фотаздымак з сайта https://news.tut.byКасцёл, в. Астроўна. Фотаздымак з сайта https://orda.of.by/Касцёл, в. Астроўна. Фотаздымак з сайта https://news.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл // Каталіцкія храмы на Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 17.

 

СПАСЫЛКІ 

arrow Исчезающее наследие Беларуси: Свято-Троицкий костел-церковь в Островно