Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў гонар Святой Троіцы. Віцебскі раён, г. п. Янавічы

Свята-Троіцкая царква знаходзіцца на вуліцы Унішэўскага ў г. п. Янавічы Віцебскага раёна. Перабудавана ў 1990-я гг. з дрэва паводле праекта архітэктара Ю. Сакалоўскага на месцы храма 1885 г.

У архітэктуру ўнесены стылізаваныя элементы старажытнарускага царкоўнага дойлідства і драўлянага дойлідства Рускай Поўначы. Вырашана прамавугольным аб'ёмам, да якога з франтальнага боку далучана каркасная 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая званіца, з тыльнага – паўкруглая апсіда. Фасады расчлянёны лучковымі аконнымі праёмамі. Асноўны прамавугольны ў плане аб'ём накрыты 3-ярусным дахам, па цэнтры якога ўзвышаецца 8-гранны светлавы барабан са шлемападобным купалам. Да паўночнага бакавога фасада далучана прамавугольная прыбудова часовага храма.

Царква ў гонар святой Троіцы ў г.п. Янавічы. Фотаздымак з сайта www.fotobel.by

ЛІТАРАТУРА

1. Кулагін, А. М. Свята-Троіцкая царква / А. М. Кулагін // Памяць: Віцебскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: А. П. Красоўскі [і інш.] ; уклад. У. І. Мезенцаў ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2004. – С. 718.

2. Фенченко, А. Ожившая святыня / А. Фенченко // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2006. – 18 лют. – С. 2.

3. Царква ў гонар Святой Троіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. Э. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭН, 2007. – С. 435.