Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Узнясення Гасподня. Віцебскі раён, г. п. Лужасна

Царква Узнясення Гасподня знаходзіцца на вул. Лынькова, на правым беразе Заходняй Дзвіны. Пабудавана ў 1908 г. з цэглы паводле праекта віцебскага губернскага архітэктара У. Ф. Коршыкава.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прасторавая кампазіцыя складаецца з крыжовага ў плане 2-яруснага асноўнага аб'ему, 3-яруснай шатровай званіцы і 5-граннай апсіды. Над асноўным аб'емам храма ўзведзены 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам, над званіцай – галоўка. Сцены прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі з кілепадобнымі ліштвамі, шматлікі архітэктурны дэкор вылучаны тынкоўкай на фоне чырвонай цаглянай муроўкі. Унутры сцены атынкаваны.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Пакроўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 192.

2. Царква ў імя Пакрова Святой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. Э. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭН, 2007. – С. 229.

3. Шевченко, Н. Так возник храм / Н. Шевченко // Віцебскі рабочы. – 2001. – 20 сак. – С. 3.

4. Язерскі, В. Праваслаўная спадчына Прыдзвіння / В. Язерскі // Жыццё Прыдзвіння (Віцебск). – 2001. – 20 лют. – С. 3.

 

Царква Узнясення Гасподня ў г. п. Лужасна. Фотаздымак з сайта http://vicebskreg.by

СПАСЫЛКІ

arrow Свято-Вознесенская церковь: Богом отмеченное место