Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла. Віцебскі раён, г. п. Сураж
- Подробности
- Створана 25.04.2019 15:23
- Адноўлена 25.04.2019 16:02
Царква была пабудавана ў 1839 г. з дрэва на падмурку. Твор народнага драўлянага дойлідства. Была вырашана прамавугольным зрубам з аднаяруснай званіцай. Над бляшаным дахам зялёнай афарбоўкі ўзвышаўся купал. Абшытыя цёсам і афарбаваныя сцены чляніліся 11 вялікімі вокнамі з жалезнымі кратамі, 4 малымі ў купале і ўваходнымі дзвярамі.
Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла функцыянавала да 1936 г. Потым яна была разбурана.
У лістападзе 1996 г. веруючыя Суража сабралі грошы і выкупілі ў раённага спажывецкага таварыства мэблевы магазін, каб перабудаваць яго пад царкву. У 2009 г. будаўнічыя работы завяршыліся.
ЛІТАРАТУРА
1. Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорус. Правосл. Церковь, 2009. – 153 с.
2. Витебский район / текст: Н. Пивовар, Л. Никитина ; фото: С. Плыткевич, Д. Жаворонков ; ред. Наталья Плыткевич. – Минск : Рифтур, 2014. – 48 с.
3. Свята-Петра-Паўлаўская царква // Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы / І. А. Абрамава [і інш.] ; уклад. М. В. Півавар. – Мінск : Паркус плюс, 2008. – С. 281.