Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Капліца каталіцкая. Лепельскі раён, в. Весялова

Сярод адметнасцяў Весялова – старая каталіцкая капліца, якая схавалася за вершалінамі старых соснаў, крыху воддаль ад вясковых могілак.

У 30-я гады XX стагоддзя на гэтым месцы стаяў дыхтоўны будынак культавай святыні, які быў разбураны ў час барацьбы з рэлігіяй. У аднаго з вяскоўцаў захаваўся стары фотаздымак першай капліцы, які цяпер можна пабачыць у экспазіцыі Лепельскага краязнаўчага музея.

Цяперашняя капліца, збітая з дошак пад час вайны, мае больш сціплы выгляд. Яна невялікая, сцены абклеены старымі шпалерамі, у цэнтры – крыж з распяццем, упрыгожаны ручнікамі, у кутку – тумбачка з малітоўнымі кнігамі на польскай мове.

Пабудова занядбаная. У цяперашні час патрэба ў наведванні капліцы адпала па той прычыне, што ў цэнтры Весялова пад культавую будыніну прыстасавалі колішнюю дыхтоўную калгасную хаціну. А старая капліца так і стаіць сіратліва, напаўзабытая.

Сучасны будынак каталіцкай капліцы ля вёскі Весялова. Фотаздымак з сайта http://www.lepel-kraj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Тухта, В. Ля старой капліцы / В. Тухта // Лепельскі край. – 2017. – 2 чэрв. – С. 4.