Царква Праабражэння Гасподняга. Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 20.05.2019 15:23
- Адноўлена 20.05.2019 10:37
Спаса-Праабражэнскі сабор знаходзіўся ў цэнтры г. Лепеля. Узведзены ў 1841–1844 гг. з цэглы па праекце П. А. Порты, распрацаванага ў 1835 годзе.
У 1896 годзе Віцебскі архітэктар У. Ф. Коршыкаў склаў новы праект сабора. Сабор меў тры прастолы. Пад бляшаным дахам, афарбаваным ў зялёны колер, узвышаўся вялікі сферычны купал, над галоўным фасадам – 3-ярусная званіца са шпілем з пазалочаным крыжам.
Царква мела тры ўваходы. У інтэр'еры было тры іканастаса.
Паводле легенды ў царкву трапіў снарад падчас Вялікай Айчыннай вайны.
У 1950 годзе – разбураны.
У 1996 годзе з блаславення кіраўніка Віцебскай епархіі Архіепіскапа Дзімітрыя прынята рашэнне адрадзіць дзейнасць парафіі.
У кастрычніку 2003 годзе прыход набыў будынак, які належыў Лепельскаму электрамеханічнаму заводу. На працягу некалькіх месяцаў будынак прыводзілі ў парадак і ў пачатку 2004 года пачаліся першыя набажэнствы.
ЛІТАРАТУРА
1. Храм Преображения Господня // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 88–89.