Царква Святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Космы і Даміяна. Лепельскі раён, в. Слабада
- Подробности
- Створана 20.05.2019 15:23
- Адноўлена 20.05.2019 10:44
Парафія зарэгістравана 13 жніўня 2003 года.
Першая боская Літургія здзейснена ў прыстасаваным будынку для набажэнстваў 16 ліпеня 2002 года.
Храм Святых бяссрэбранікаў і цудатворцаў Космы і Даміяна знаходзіўся ў в. Свяда, згаданай у 1563 годзе. Калі была пабудавана царква – невядома. Яна ўваходзіла ў Барысаўскую епархію.
У 20-я гады XX стагоддзя ў царкве служыў протаіерэй Садоўскі Міхаіл Якаўлевіч. Пры царкве была школа для дзяцей з інтэрнатам, навучалася каля 80 чалавек, урокі вяла дачка протаіерэя Шура. Дом святара акружаў вішнёвы сад, быў пчальнік.
У гады ганенняў на царкву Міхаіла праследавалі, але ён быў цвёрды ў сваіх перакананнях, за што і пацярпеў. У 1921 годзе яго схапілі чэкісты, прывязалі да аглоблі, каня пусцілі наўскач і білі яго пугай. Неўзабаве Міхаіл памёр і быў пахаваны каля парафіяльнага касцёла.
Месца пахавання было адкрыта толькі ў 2005 годзе. Па благаславенні кіраўніка Віцебскай епархіі і пры дапамозе вайскоўцаў пошукавага батальёна РБ, былі падняты астанкі протаіерэя Міхаіла Садоўскага і іншых пахаваных каля храма.
Узімку 2005 года астанкі былі ўрачыста перапахаваны ў захаваны падмурак царквы, якая гарэла ў гады вайны.
У 1934 годзе царква была зачынена, скінуты званы, іконы растаптаны. Людзі, якія прынялі ўдзел у гэтым разбоі, па сведчанні старажылаў, памерлі жудаснай смерцю.
У царкве адкрылі радзільню.
У гады Вялікай Айчыннай вайны ў касцёле размясціўся нямецкі гарнізон, і таму яе спалілі партызаны.
Захаваўся падмурак храма. Па благаславенні Архіепіскапа Дзімітрыя ў 2007 годзе пачалося будаўніцтва храма на месцы спаленага, заліты падмурак.
Зараз набажэнствы і заняткі дзіцячай нядзельнай школы праходзяць у тым доме, дзе жыў протаіерэй Міхаіл з сям'ёй.
ЛІТАРАТУРА
1. Догодька, В. Пострадал за веру / В. Догодька // Наше православие. – 2018. – № 12 (дек.). – С. 4.
2. Храм Святых бессребреников и чудотворцев Космы и Дамиана // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 90–91.