Царква Свята-Параскевінская. Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 20.05.2019 15:23
- Адноўлена 21.05.2019 10:34
Гісторыя Свята-Параскевінскай царквы вельмі даўняя. Як сведчыць паданне, у 2-й палове XIX стагоддзя ў Лепелі лютавала эпідэмія халеры. Знішчала хвароба людзей, не шкадуючы ні жанчын, ні дзяцей. У гараджан не засталося аніякай надзеі, і яны вырашылі пабудаваць царкву, каб Бог злітаваўся над імі.
Так, за кароткі час была ўзведзена Свята-Параскевінская царква, якая 10 лістапада 1868 года прыняла вернікаў. Пасля асвяшчэння і правядзення першай службы халера адступіла.
Царква атрымала арыгінальную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю – уздоўж падоўжанай планіровачнай восі размешчаны: нізкі прамавугольны прытвор пад 2-схільным дахам, больш высокі бабінец, над якім надбудавана 1-ярусная чацверыковая званіца з макаўкай, прамавугольная малітоўная зала пад 2-схільным дахам, прамавугольная апсіда, над якой надбудаваны 8-гранны шатровы барабан з цыбулепадобным купалам. Сцены фігурна ашаляваны, прарэзаны квадратнымі, прамавугольнымі і гарызантальна выцягнутымі аконнымі праёмамі.
У 1919 годзе царква была зачынена і прыстасавана, як кажуць старажылы, пад часовую турму для кулакоў. Гэта могуць засведчыць краты, зробленыя на вокнах. Пройдзе час, і ў ей з'явіцца гоман людей, пахі розных страў. «Божы дом» перабудавалі пад рэстаран. У паслеваенны час царкву перадалі вернікам.
У розныя часы настаяцелямі храма былі свяшчэннік Аркадзь Валашчук, протаіерэй Сергій Андрэеў і іерэй Адам Каляда.
У 2000 годзе пры храме створана нядзельная школа, якую ўзначальвае Галіна Рыгораўна Крывец. За гэты час многія яе выхаванцы сталі студэнтамі Жыровіцкай духоўнай семінарыі і Віцебскага духоўнага вучылішча. Тэрмін навучання складае тры гады.
Ёсць тут таксама прыходская бібліятэка, відэатэка і відэазала.
ЛІТАРАТУРА
1. Андреев, С. Лепельской православной церкви – 130 лет / С. Андреев // Лепельскі край. – 1998. – 10 лістап. – С. 4.
2. Жарнасек, Д. Духоўнасць / Д. Жарнасек // Лепельскі край. – 2012. – 10 студз. – С. 7.
3. Лепельская церковь Параскевы Пятницы // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2010. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 2. – С. 40.
4. Міснік, С. Свята-Параскевінская царква / С. Міснік // Лепельскі край. – 2008. – 18 ліп. – С. 4.
5. Осовская, Е. Во спасение души / Е. Осовская // Лепельскі край. – 2008. – 3 кастр. – С. 4.
6. Свята-Параскевінская царква / падрыхт. У. Шаўчэнка // Лепельскі край. – 2008. – 18 ліп. – С. 4.
7. Свята-Параскева-Пятніцкая царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя. – 2001. – С. 113.
8. Сільвановіч, С. Дом, дзе дораць дабрыню / С. Сільвановіч // Лепельскі край. – 2005. – 9 верас. – С. 2.
9. Федоров, В. Вырос храм всего за день / В. Федоров // Рэспубліка. – 2003. – 27 лют. – С. 8.
10. Храм Святой великомученицы Параскевы-Пятницы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 87–88.
11. Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн. – 2007. – С. 225.
12. Юбилей храма // Лепельскі край. – 2003. – 18 лістап. – С. 3.
13. Януш, І. Пад апекай святой Параскевы / І. Януш // Культура. – 2002. – 9–15 лістап. – С. 14.