Царква Ражджаства Хрыстовага. Лепельскі раён, г. Лепель
- Подробности
- Створана 20.05.2019 15:23
- Адноўлена 21.05.2019 10:33
Царква Ражджаства Хрыстовага знаходзіцца ў г. Лепель на перакрыжаванні вуліц Данукалава і Будзёнага.
Пабудавана ў пачатку XXI стагоддзя з чырвонай цэглы.
У пачатку 2005 года ўзведзены сцены.
Геаметрызаваную аб'ёмна-прасторавую кампазіцыю фарміруюць 3-ярусная шатровая званіца, ярусны кубападобны аб'ём малітоўнай залы, завершаны шатром з макаўкай. Цагляныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Аксёніна, В. Будуецца храм у гонар нараджэння Хрыстова / В. Аксёніна // Лепельскі край. – 2001. – 3 крас. – С. 1.
2. Храм Преображения Господня // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 89.
3. Царква ў гонар Ражджаства Хрыстовага // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – С. 224.