Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 23.10.2018 15:23
- Адноўлена 13.06.2019 15:00
Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на вуліцы Ф. Скарыны. Падубавана ў канцы XX стагоддзя з цэглы паводле праекта архітэктара Дамакурава на месцы храма, зруйнаванага пасля Вялікай Айчыннай вайны.
Царква вырашана ў стылізаваных формах старажытнарускага царкоўнага дойлідства. Цэнтрычны крыжовы ў плане аб'ём фарміруюць квадратная ў плане малітоўная зала, да якой далучаны прамавугольныя бакавыя прыдзелы, трапезная і апсіда. Да фасада дабудавана 2-ярусная шатровая званіца з макаўкай. Пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб'ёму завершаны цыбулепадобнай галоўкай на цыліндрычным барабане. Фасады расчлянёны вялікімі арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі «перспектыўнымі» адхіламі, багата крапаваны злучастымі фрызамі, лапаткамі з шырынкамі, вуглавымі калонкамі-бочкамі, прамавугольнымі нішамі. Уваход вылучаны 2-слуповай арачнай паперцю з лесвічным каскадам.
ЛІТАРАТУРА
1. Данько, Л. Покровский храм вернулся в древний Полоцк / Л. Данько // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2004. – № 10–11 (нояб.). – С. 2–6, 8.
2. Данько, Л. Ф. Храм Покрова Пресвятыя Богородицы во граде Полоцке: к торжеству возрождения : исторический очерк / Л. Ф. Данько. – Полоцк : А. И. Судник, 2004. – 32 с. – (Наследие Полоцкой земли ; вып. 1).
3. Свята-Пакроўская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 163.
4. Храм, восставший из пепла // Химик (Новополоцк). – 2005. – 14 окт. – С. 15.
5. Царква ў гонар Пакрова прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 335–336.
СПАСЫЛКІ