Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы. Полацкі раён, г. Полацк
- Подробности
- Створана 23.10.2018 15:23
- Адноўлена 13.06.2019 15:19
Царква ў гонар Успення Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на вуліцы Гагарына, на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Пабудавана ў 1998 годзе з цэглы як стараабрадніцкая.
Вырашана крыжовым у плане аб'ёмам. Сяродкрыжжа над чырвоным чарапічным дахам завершана 2-ярусным цыліндрычным светлавым барабанам з макаўкай. Над уваходам 2-ярусная шатровая званіца. У вуглах стыкавання прытвора і прыдзелаў прыбудаваны акруглыя рызніцы. Паўкруглая апсіда крапавана арачнымі блендамі і накрыта конусападобным бляшаным дахам. Бакавыя прыдзелы завершаны трохвугольнымі франтонамі. Галоўны ўваход вырашаны арачным 4-слуповым ганкам-паперцю, бакавыя – бляшанымі арачнымі навісямі. Унутры пануе прастора сяродкрыжжа са светлавым барабанам, у якую адкрываюцца шырокімі арачнымі прасветамі бакавыя прыдзелы, апсіда і прытвор з хорамі наверсе. Пад будынкам на цокальным паверсе створана трапезная з дапаможнымі памяшканнямі.
ЛІТАРАТУРА
1. Полоцкие староверы – поморская ветвь // Витебский курьер. – 1998. – 15 мая. – С. 3.
2. Свята-Успенская царква // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 164.
3. Царква ў гонар Успення прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 336.
4. Шуйская, О. С верой предков / О. Шуйская // Полацкі веснік. – 2010. – 5 кастр. – С. 5.
СПАСЫЛКІ