Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча. Полацкі раён, г. п. Ветрына
- Подробности
- Створана 02.07.2019 15:23
- Адноўлена 02.07.2019 09:42
Касцёл благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча знаходзіцца ў г. п. Ветрына. Адчынены ў 2001–2004 гг. у рэканструяваным гаспадарчым мураваным будынку.
Вырашаны шырокім прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Да фасада далучаны прамавугольны 2-ярусны прытвор пад 2-схільным пакрыццём, завершаным скульптурай Мадонны. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі. Побач з храмам створаны бутавы грот-горка са скульптурай Маці Божай на вяршыні.
ЛІТАРАТУРА
1. Капліца благаслаўлёнага Юрыя Матулевіча // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 58.
2. Малашэня, Л. Адкрыўся новы касцёл / Л. Малашэня // Народнае слова. – 2004. – 15 ліп. – С. 2.