Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Полацкі раён, в. Калектыўная
- Подробности
- Створана 04.07.2019 15:23
- Адноўлена 04.07.2019 15:18
Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца знаходзіцца ў в. Калектыўная. Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы. Рэканструявана ў 2-й палове XIX стагоддзя.
Помнік архітэктуры барока. Вырашана крыжова-купальным аб'ёмам. На перакрыжаванні 2-схільных дахаў узведзены 8-гранны светлавы драўляны барабан, накрыты самкнутым шлемападобным купалам з макаўкай, над прытворам – 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца з макаўкай. Плоскасныя фасады парэзаны лучковымі аконнымі і ўваходнымі праёмамі ў ліштвах з замковым каменем, апяразаны прафіляваным карнізам, крапаваны вуглавымі слаёнымі лапаткамі. Унутры сцены ў ніжнім ярусе крапаваны лучковымі нішамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 188.