Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл святога Антонія і кляштар францысканцаў. Полацкі раён, г. Полацк

Касцёл знаходзіўся ў гістарычным цэнтры Полацка. Драўляны кляштар быў узведзены ў 1628 годзе па фундацыі Тэафіла і Крысціны Храпавіцкіх. Мураваны касцёл святога Антонія пабудаваны ў 1763–1775 гг. У 1833 годзе кляштар быў скасаваны і перададзены праваслаўнаму ведамству. На месцы касцёла ў канцы XIX стагоддзя быў пабудаваны 2-павярховы будынак з частковым выкарыстаннем яго сцен і сутарэнняў (зруйнаваны ў гады Вялікай Айчыннай вайны). Захаваўся жылы корпус, пабудаваны ў 1778 годзе з цэглы.

Касцёл (не захаваўся) – твор архітэктуры барока. З'яўляўся 3-нефавай 2-вежавай базілікай, накрытай 2-схільным чарапічным дахам з сігнатуркай над алтарнай часткай. Паміж 3-яруснымі вежамі знаходзіўся трохвугольны франтон. Па баках апсіды меліся 2 сакрысціі. Унутры над нартэксам месціліся хоры, дзе быў устаноўлены арган на 10 галасоў. Галоўны і 4 кулісныя алтары былі выкананы з алебастру (згарэлі падчас пажару 1861 года).

Жылы корпус – помнік архітэктуры барока. Вырашаны прамавугольным у плане 2-павярховым будынкам пад пакатым вальмавым дахам (далучаўся да касцёла). Франтальны вулічны фасад рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў рэльефных ліштвах з сандрыкамі.

 

Кляштар францысканцаў. Жылы корпус. г. Полацк. Фотаздымак з сайта http://globus.tut.by

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл святога Антонія і кляштар францысканцаў // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 297.