Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Георгіеўская. Докшыцкі раён, в. Сітцы

Свята-Георгіеўская царква ў в. Сітцы пабудавана мясцовымі майстрамі ў 1913 г. на месцы папярэдняй драўлянай. Архітэктуры збудавання ўласцівы рысы псеўдарускага стылю. Сцены выкананы з чырвонай цэглы і неатынкаваны. Належыць да тыпу крыжова-купальных храмаў са званіцамі. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя мае вертыкальную накіраванасць, якая ствараецца дамінантамі 3-яруснай шатровай васьмерыковай званіцы і цыліндрычнага светлагова барабана з цыбулепадобным купалам. Архітэктурны дэкор уключае какошнікі, аркатуру, лапаткі, ліштвы арачных аконных праёмаў.

У інтэр'еры ветразі барабана размаляваны выявамі евангелістаў, барабан – апосталаў на небасхіле. Абраз-фератрон «Маці Божая з дзіцем» і «Іосіф з дзіцем» (канец XVIII ст.).

Царква мае архіў і царкоўную бібліятэку, дзе знаходзіцца 280 тамоў кніг.

 

Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца ў в. Сітцы

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Свята і радасць абвяшчаюць званы / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2013. – 18 верас. – С. 5.

2. Берникович, Д. В вере нет забвения / Д. Берникович // Народнае слова. – 2007. – 20 лістап. – С. 5.

3. Берникович, Д. «Душа жива благодатным общением с небом» / Д. Берникович // Народнае слова. – 2012. – 13 лістап. – С. 4.

4. Берніковіч, С. «Храм – неба зямное» / С. Берніковіч // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2007. – 18 крас. – С. 4.

5. Пашэвіч, В. Сітцы. Царква Вялікапакутніка Георгія Перамоганосца / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2000.– 7 студз. – C. 2.

6. Свята-Георгіеўская царква ў в. Сітцы // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 670–671.

7. Сітцаўскай царкве сто гадоў / падрыхт. І. Лобан // Витебские вести. – 2013. – 3 авг. – С. 10.

8. Царква ў імя святога велікамучаніка Георгія Перамоганосца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С.364–365.

9. Шыталь, К. У Сітцах праваслаўныя вернікі адсвяткавалі 100-годдзе царквы / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. – 2013. – 8 жн. – С. 4.