Царква ў імя Усіх Святых. Докшыцкі раён, г. п. Бягомль
- Подробности
- Створана 15.08.2019 15:23
- Адноўлена 19.08.2019 14:16
Царква ў імя Усіх Святых у г. п. Бягомль – унікальны помнік царкоўнага дойлідства Беларусі канца XIX стагоддзя. Размешчана на паўднёва-ўсходняй акраіне пасёлка. У 1645 г. на гэтым месцы існавала драўляная ўніяцкая царква. Мураваная праваслаўная царква пабудавана ў 1877–1986 гг.
Царква валодае незвычайным архітэктурным стылем, які называюць рэтраспектыўна-рускім. У аснову архітэктурнага рашэння былі пакладзены тыпавыя праекты царкоўных будынкаў, якія выконваў архітэктар Канстанцін Тон у 1844 годзе. Гэтыя будынкі, асабліва ў канцы XIX стагоддзя, вызначалі палітычныя матывы, характэрныя для гісторыі Расійскай імперыі. Бягомльская царква была адной з самых прыгожых у Віцебскай губерні. Яе вянчалі сем купалоў, а сцены храма маюць таўшчыню больш за метр.
У пачатку 1930 гадоў храм быў зачынены, іканастас разламаны, царкоўныя рэчы разрабаваны, знесена званіца. Пазней, у будынку царквы быў размешчаны спіртзавод. Толькі ў 1991 годзе храм быў вернуты вернікам і пасля рамонту ў храме аднавіліся службы. Але ў 2006 годзе спецыяльнай камісіяй было прынята рашэнне аб немагчымасці выкарыстання будынка для правядзення набажэнстваў па прычыне яго аварыйнага стану.
У 2008 годзе царква ў імя Усіх Святых прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю Рэспублікі Беларусь. Будынак храма патрабуе рэканструкцыі.
Недалёка ад сцен царквы ў імя Усіх Святых у Бягомлі ў 2010–2017 гг. быў пабудаваны храм Божага Нараджэння Найсвятой Багародзіцы. У 2018 годзе адбылося асвячэнне храма і зараз тут праходзяць службы.
ЛІТАРАТУРА
1. Альшэўская, Т. Храмы Бягомля / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2011. – 16 лістап. – С. 4.
2. Берникович, Д. Новая церковь у стен старого храма / Д. Берникович // Витебские вести. – 2018. – 29 нояб. – С. 22.
3. Жоўтка, А. Бягомль. Царква Усіх Святых / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1999. – 15 снеж. – С. 3.
4. Жоўтка, А. У адроджаным храме / А. Жоўтка // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2004. – 21 ліп. – С. 3.
5. Навіцкая, Н. З новым храмам, Бягомль! / Н. Навіцкая // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2017. – 23 верас. – С. 1.
6. Пашэвіч, В. Мір вашаму дому / В. Пашэвіч // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2000. – 1 сак. – С. 2.
7. Скараход, В. Бягомльская царква / В. Скараход // Родныя вытокі (Докшыцы). – 1992. – 7 студз. – С. 3–4.
8. Храм – сцяжынка да святла // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2002. – 14 снеж. – С. 2, 4.
9. Царква ў імя Усіх Святых // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 62.
10. Царква Усіх Святых // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 671–672.