Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Пакроўская. Докшыцкі раён, г. Докшыцы

Свята-Пакроўская царква была знішчана пры пажары мястэчка ў час ваенных дзеянняў 1812 г., але адбудавана нанава. З таго часу ўцалеў цудатворны абраз «Маці Божая Смаленская». У 1899 г. будынак старой царквы разабралі, а на яе месцы ў 1900–1903 гг. паводле праекта, распрацаванага ў 1863 г., паставілі мураваную праваслаўную царкву, асвечаную ў гонар Пакрова Багародзіцы.

Кампазіцыя храма, узведзенага ў псеўдарускім стылі, складаецца з чатырох частак, размешчаных па падоўжанай восі. І ўяўляе сабой кананічны тып праваслаўнага храма са званіцай, трапезнай, кубападобным 2-ярусным аб'ёмам малітоўнай залы і прамавугольнай апсідай. У прасторавай кампазіцыі дамінуе ўзведзеная над прамавугольным прытворам шатровая званіца (васьмярык на чацверыку) і цыбулепадобны купал на 8-гранным барабане над 4-схільным дахам асноўнага аб'ёму. Фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з вялікімі адхіламі ў тоўшчы магутных сцен. Пластычнымі ліштвамі з какошнікамі і вылучаны трайныя аконныя праёмы 2-га яруса асноўнага аб'ёму. Пластыка-каларыстычнае вырашэнне фасадаў пабудавана на кантрасце паліхромнай бутавай муроўкі з белай тынкоўкай дэталяў архітэктурнага дэкору (какошнікі, арнаментальныя паясы, філёнгавыя лапаткі, цыбулепадобныя галоўкі). У інтэр'еры апсіда вылучана 3-ярусным 3-гранным у плане залачоным іканастасам.

У 1990-я гады мастак В. Маркавец аднавіў фрэскавую размалёўку.

 

Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы, г. Докшыцы. Фотаздымак з сайта https://vedaj.by

ЛІТАРАТУРА

1. Альшэўская, Т. Па бацькоўскім запавеце / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2007. – 15 верас. – С. 6.

2. Альшэўская, Т. Разам з паствай / Т. Альшэўская // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2016. – 2 студз. – С. 3.

3. Докшыцы. Свята-Пакроўская царква // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1999. – 6 лiст. – С. 2.

4. Каляга, А. Хрысціянскае выхаванне дзяцей у духу праваслаўных традыцый / А. Каляга // Родныя вытокi (Докшыцы). – 2006. – 25 лістап. – С. 6.

5. Пакроўская царква // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 665–666.

6. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн, 2007. – С. 149–150.

7. Чысцякоў, М. Да 100-годдзя Свята-Пакроўскай царквы / М. Чысцякоў, Т. Чувахова // Родныя вытокі (Докшыцы). – 2003. – 17 верас. – С. 3 ; 27 верас. – С. 2 ; 11 кастр. – С. 2.