Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Найсвяцейшага імя Марыі. Докшыцкі раён, в. Параф'янава

Касцёл Найсвяцейшага імя Марыі ў в. Параф'янава – першая яго фундацыя ажыццяўлена ў 1630 г. Мельхіёрам Гіляшкевічам, архідыяканам віленскім. У вялікай колькасці ранейшых манаграфій касцёл у Параф'янаве мае тытул св. Яна Хрысціцеля. Парафія і касцёл у цяперашні час маюць тытул імя Марыі.

Сучасны касцёл быў пабудаваны ў 1903–1908 гг. пад кіраўніцтвам кс. Баляслава Корна (на кожнай цагліне маюцца яго ініцыялы). Гэты помнік архітэктуры неабарока яшчэ больш выразна імітуе пашыраную ў часы барока 2-вежавую базіліку з трансептам. Выцягнуты прэсбітэрый з паўкруглым завяршэннем абкружаны абхадным хорам. Цэнтральны неф і трансепт накрыты ўзаемна перпендыкулярнымі двухсхільнымі дахамі з 3-вугольнымі франтонамі на тарцах. Галоўны фасад вырашаны як 2-ярусны аб'ём-нартэкс, па баках якога ўзвышаюцца чацверыковыя вежы са складанай кампазіцыяй завяршэнняў. Сцены цалкам змураваны з цэглы і атынкаваны. Фасады ажыўляе багатая ордэрная пластыка: прафіляваныя карнізы, пілястры, вялікія і разнастайныя па форме праёмы. Унутры цэнтральны неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя нефы – крыжовымі. Слупы і сцены расчлянёны падвойнымі пілястрамі і ўпрыгожаны арнаментальным роспісам і гіпсавымі барэльефамі на тэму «Крыжовы шлях Хрыста», выкананымі ў 1927 г.

Пасля Першай Сусветнай вайны рэлігійнае жыццё развівалася даволі дынамічна, пра што сведчаць рэлігійныя супольнасці на тэрыторыі парафіі. У той час пры касцёле з дзяцінства атрымліваў рэлігійную фармацыю будучы святар Мечыслаў Багаткевіч, пазней аб'яўлены благаслаўлёным. Пасля Другой Сусветнай вайны апошнім святаром, які працаваў у мясцовай парафіі, быў кс. Ян Завістоўскі. У 1956 г. касцёл у в. Параф'янава быў закрыты і прыстасаваны пад склад. 3 1989 г. ён вернуты каталіцкай парафіі. У парафіі налічваецца каля 2000 вернікаў, пераважна асоб старэйшага ўзросту. Катэхезай ахоплены дзеці і моладзь. У парафіі ёсць некалькі колаў Жывога Ружанца, малітоўныя групы. Ёсць парафіяльны дом, дзе жывуць законніцы, якія дапамагаюць у парафіі.

 

Касцёл Найсвяцейшага імя Марыі ў в. Параф'янава. Фотаздымак з сайта https://catholic.by

ЛІТАРАТУРА

1. Жоўтка, А. Параф'янава. Касцёл iмя Марыi / А. Жоўтка // Родныя вытокi (Докшыцы). – 1999. – 29 снеж. – С. 3.

2. Касцёл Іаана Хрысціцеля // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 253–254.

3. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Памяць: Докшыцкі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.] ; уклад. А. В. Скараход ; мастак Э. Э. Жакевіч. – Мінск : БелЭн, 2004. – С. 670.

4. Касцёл Найсвяцейшага Імя Марыі // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн iмя П. Броўкi, 2008. – С. 282.

5. Костёл имени Святой Марии д. Парафьяново // Докшицам 600 : справочно-информационные материалы / отдел идеологической работы Докшицкого райисполкома ; фото: С. А. Васько, Ю. А. Шульгат. – Новополоцк, 2007. – С. 18.