Жылы корпус францысканскага кляштара. Сенненскі раён, г. Сянно
- Подробности
- Створана 30.09.2019 15:23
- Адноўлена 30.09.2019 10:21
Францысканскі ордэн быў вядомы яшчэ ў 1223 годзе. У 1517 годзе яго члены раздзяліліся на канвентуальных (чорных) і бернардзінцаў (карычневых), ад якіх у 1525 годзе, аддзяліліся капуцыны (вострыя капюшоны).
Калі быў заснаваны кляштар, яго канвент складаўся з 16 чалавек: дзесяці святароў, чатырох клірыкаў, двух братоў (без пасведчання). Яны адкрылі першую ў Сянно школу, у якой навучаліся толькі хлопчыкі. Сярод манахаў, якія былі і выкладчыкамі, было шмат высокаадукаваных людзей.
Францысканцы жылі спачатку ў драўляным будынку. У 1809 годзе пры касцёле быў пабудаваны цагляны кляштар. Ён захаваўся да гэтага часу і зараз з'яўляецца самым старажытным мураваным будынкам у горадзе.
Пасля Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі кляштар выкарыстоўвалі пад казармы асобага прызначэння па барацьбе з бандытызмам. Потым ён быў Домам селяніна. На ім вісела шыльда «Трохполле – загуба шматполлю», якую намаляваў мясцовы мастак. Да Вялікай Айчыннай вайны – ваенкамат.
У гады вайны ён быў часткова разбураны, а потым выкарыстоўваўся як склад райспажыўсаюза, а зараз – каўбасны цэх.
Былы кляштар – адзіны старажытны будынак гандлёвай плошчы горада, якая ў 30-я гады ХХ ст. насіла імя Урыцкага.
ЛІТАРАТУРА
1. Францысканцы // Экскурсія да вытокаў г. Сянно: краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці / распрац. В. В. Бандарэвіча. – Віцебск, 2000. – С. 79–85.
2. Кляштар францысканцаў // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С. 60–62.