Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца. Сенненскі раён, г. Сянно

У 1998 годзе быў закладзены камень у падмурак новага храма. З вясны 1999 года вяліся будаўнічыя работы. Пабудавана званіца, устаноўлены купал. З 2003 года ў царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца пачалі адбывацца богаслужэнні.

Царква пабудавана з цэглы. Вырашана крыжовым у плане аб'ёмам, завершаным 2-ярусным 8-гранным светлавым барабанам з цыбулепадобным купалам. Да фасада далучана 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Фасады бакавых прыдзелаў прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі.

Існуе нядзельная праваслаўная школа пры царкве ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца.

Адрас: Віцебская вобласць, Сенненскі раён, г. Сянно, вуліца Кастрычніцкая, д. 91.

 

1.jpg

ЛІТАРАТУРА

1. Астапчык, М. Крыніца дабра, чысціні, любові / М. Астапчык // Голас Сенненшчыны. – 2002. – 8 кастр. – С. 3–4.

2. Валачковіч, М. Божае наканаванне / М. Валачковіч ; гутарыў А. Лазюк // Голас Сенненшчыны. – 2009. – 25 ліп. – С. 4.

3. Сабор // Экскурсія да вытокаў г. Сянно : Краязнаўчы маршрут па раённым цэнтры Віцебскай вобласці / распрац. В. В. Бандарэвіча. – Віцебск, 2000. – С. 110–117.

4. Сабор // Экскурсія да вытокаў горада Сянно : краязнаўчыя нарысы / В. В. Бандарэвіч. – Мінск : Литература и искусство, 2008. – С. 80–83.

5. Сенненское благочиние // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Витебская епархия, 2002. – С. 142.

6. Храм святителя Николая Чудотворца // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 98.

7. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 391.