Царква ў імя Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Сенненскі раён, в. Буй
- Подробности
- Створана 30.09.2019 15:23
- Адноўлена 30.09.2019 11:41
У в. Буй Сенненскага раёна каля могілак знаходзіцца царква – помнік драўлянага культавага дойлідства Беларусі часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Пабудавана ў канцы XIX ст. з дрэва.
Царква мела ўнікальны архаічны выгляд.
Драўляны будынак царквы падзелены на тры роўныя часткі. Цэнтральнае месца займае зала ў выглядзе велізарнага чатырохкутнага аб'ёму кубавай формы, над сценамі якой ўзвышаўся чатырохскатны дах, пераходзячы ў васьмігранны з невялікім барабанам і купалам у выглядзе цыбуліны. Бабінец і апсіда былі значна ніжэй і ўяўлялі сабой выцягнутую прамавугольную пабудову.
Сцены галоўнага аб'ёму былі прарэзаны вялікімі чатырохкутнымі вокнамі са шматячэістымі рамамі. Па цэнтры, на два бакі галоўнага аб'ёму, былі прарэзаны дзверы, упрыгожаныя трохвугольным франтонам. Дзверы і вокны мелі простыя ліштвы. А вось бабінец і апсіда ўпрыгожваліся вокнамі ў форме ромбаў.
Званіца не захавалася. Яна магчыма стаяла асобна, побач з царквой.
ЛІТАРАТУРА
1. Храм во имя Покрова Пресвятой Богородицы // Храмы и приходы Витебской Епархии Белорусской Православной Церкви : справочник / сост.: А. Матвеев, Н. Дубенецкий. – Витебск : Витебская епархия, 2002. – С. 143.
2. Храм Покрова Пресвятой Богородицы // Витебская епархия. Монастыри, храмы и приходы : справочник / сост. А. Матвеев. – Минск : Белорусская Православная Церковь, 2009. – С. 100.
3. Царква // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 458.