Царква Свята-Троіцкая. Глыбоцкі раён, аг. Псуя
- Подробности
- Створана 08.10.2019 15:23
- Адноўлена 08.10.2019 15:00
Царква знаходзіцца каля могілак. Пабудавана ў пачатку XXI ст. з цэглы.
Вырашана 3 аб'ёмамі кубападобнай малітоўнай залы, квадратных у плане прытвора-званіцы і апсіды. 4-схільны дах цэнтрычнага аб'ёму і 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) зрубная званіца завершаны цыбулепадобнымі купаламі на гранёных барабанах. Сцены расчлянёны арачнымі праёмамі. Перад храмам асобна пастаўлена 2-ярусная 4-гранная брама-званіца.
ЛІТАРАТУРА
1. Новы храм у Псуі // Веснік Глыбоччыны. – 1996. – 6 студз. – С. 1.
2. Храм Святой Живоначальной Троицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст О. В. Молодечкина, А.М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 52.
3. Царква ў гонар Святой Троіцы // Кулагін, А. М. Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; мастак І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С.340.