Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Найсвяцейшага сэрца Ісуса. Глыбоцкі раён, г. п. Падсвілле

Касцёл размешчаны ў г. п. Падсвілле на вул. Дварцовай. Пабудаваны ў 2000–2004 гг. з цэглы.

Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад стромкім 2-схільным дахам. 3 правага боку фасада надбудавана 2-ярусная 4-гранная шатровая званіца. Па цэнтры фасада выступае рызаліт, вось сіметрыі якога адзначана арачным уваходным парталам і круглым акном-люкарнай над ім. Плоскасныя бакавыя фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі.

 

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса ў г. п. Падсвілле. Фотаздымак  сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 279.

2. Недведзь, Г. І ўзвысяцца вежы ў неба / Г. Недзведзь // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 1 лістап. – С. 2.