Касцёл Святога Іллі. Глыбоцкі раён, в. Ураджайная
- Подробности
- Створана 14.10.2019 15:23
- Адноўлена 14.10.2019 09:08
Касцёл Святога Іллі знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваны ў 2005 г. з бутавага каменю і цэглы.
Вырашаны прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. У фасад урэзана 4-гранная вежа-званіца, завершаная спічастым шатром. Трансепт на бакавых фасадах адзначаны кампазіцыйнымі трохвугольнымі франтонамі. Паліхромная бутавая муроўка сцен расчлянёна арачнымі аконнымі праёмамі, выкладзенымі цэглай гарызантальнымі цягамі і прасценачнымі лапаткамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл святога Іллі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск: БелЭн, 2008. – С. 358.