Касцёл. Глыбоцкі раён, в. Пятроўшчына
- Подробности
- Створана 14.10.2019 15:23
- Адноўлена 14.10.2019 09:16
Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудаваны ў канцы XX ст. з цэглы на аснове грамадзянскага будынка. Добраўпарадкаваная тэрыторыя акаймавана бутавым бардзюрам, насычана архітэктурай малых форм: шэраг мураваных арачных каплічак, бутавыя горкі-гроты з культавай скульптурай, металічны масток цераз сажалку і інш.
Вырашана прамавугольным у плане 1-павярховым будынкам пад 2-схільным дахам. Да вугла алтарнай часткі дабудавана драўляная 8-гранная шатровая вежа-званіца. Франтальны фасад расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, уваход арганізаваны пад вуглавой нішай-тэрасай.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 306.