Капліца. Глыбоцкі раён, аг. Удзела
- Подробности
- Створана 14.10.2019 15:23
- Адноўлена 14.10.2019 09:30
Капліца знаходзіцца на могілках. Пастаўлена ў канцы XX ст. з сілікатнай цэглы.
Твор народнага дойлідства. Вырашана кампактным прамавугольным у плане аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі і ўваходным праёмамі. Над трохвугольным франтонам фасада 4-гранны барабан з крыжом.
ЛІТАРАТУРА
1. Капліца // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 354.