Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Кляштар базыльян Беразвецкі. Глыбоцкі раён, в. Беразвечча

Беразвецкі кляштар базыльян з'яўляецца помнікам архітэктуры «віленскага барока». Свой маёнтак для яго падараваў базыльянам мсціслаўскі ваявода Корсак. Пры кляштары дзейнічала школа, у якой выкладалі фізіку, матэматыку, маляванне, французскую і нямецкую мовы.

У 1756–1763 гг. на месцы драўляных пабудоў слынны дойлід Глаўбіц, той самы, што ўзвёў у Полацку Сафійскі сабор у ягоным сучасным выглядзе, пабудаваў у Беразвеччы вельмі прыгожыя мураваныя касцёл і кляштар.

Комплекс уключаў царкву з араторыумам (зімовая капліца, прыбудаваная ў 1766–1776 гг.), жылыя і гаспадарчыя карпусы, школу і сад, абнесеныя мураванай агароджай з брамай.

Пасля скасавання ў 1839 г. Брэсцкай уніі 1596 г. кляштар быў перададзены праваслаўнаму мужчынскаму манастыру (1847–1874), пазней – жаночаму.

У 1930-я гг. комплекс рэстаўрыраваны.

Царква – 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам. Тарцы сярэдняга нефа і трансепта завяршыліся фігурнымі франтонамі. Галоўны фасад з 2 шматяруснымі вежамі быў упрыгожаны рустам, пілястрамі, паўкалонамі, хвалістымі карнізамі, фігурнымі волютамі і праёмамі. Інтэр'ер адрозніваўся багаццем упрыгожванняў. Алтар быў распісаны фрэскавым жывапісам. Аўтарам праекта царквы лічаць віленскага дойліда І. К. Глаўбіца, над дэкорам з 1753 г. працаваў архітэктар і лепшчык Ян Табіяш Дыдрыштэн.

У 1919 г. царква перайшла да католікаў, у манастырскіх будынках размяшчаўся польскі корпус аховы сумежжа. У 1960 гг. яна была разбурана.

Жылы будынак – квадратны ў плане 2-павярховы аб'ём з вялікім унутраным дваром. Вуглавыя памяшканні выступаюць з агульнага віду плана. Іх адноўленыя фасады ўвянчаныя фігурнымі франтонамі. Сцены будынка прарэзаныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых налічніках, дэкарыраваныя пілястрамі і шырокім карнізным поясам.

У Вялікую Айчынную вайну на тэрыторыі кляштара фашыстамі быў створаны Беразвецкі лагер смерці.

 

Беразвецкі кляштар базыльян. Бакавы фасад. Здымак Я. Булгака, 1930. Фотаздымак з сайта https://antonkornyak.ucoz.lv

ЛІТАРАТУРА

1. Березвечский монастырь базилиан // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. / редкол.: Т. В. Белова [и др.]. – Минск : БелЭн імя П. Броўкі, 2011. – Т. 2 : Витебская область : в 2 кн. – Кн. 1. – С. 53–54.

2. Гліннік, В. В. Беразвецкі кляштар базыльян / В. В. Гліннік // Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / гал. рэд. Г. П. Пашкоў. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 41–42.