Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Глыбоцкі раён, в. Задарожжа

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі знаходзіцца за 1 км на захад ад в. Задарожжа. Пабудаваны ў 1910 г. з цэглы. Абкружаны бутавай агароджай з 3-арачнай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай. Храм адлюстраваў у сваім малюнку Я. Драздовіч.

Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай і бакавымі сакрысціямі. Галоўны фасад фланкіраваны 2-яруснымі 4-граннымі вежамі са шпілямі, паміж імі атыкавая сцяна з 2-гранным шчыпцом. Вось сіметрыі фасада адзначана ўваходным стральчатым парталам і акном-біфорыумам над ім. Сцены рытмічна расчлянены ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў, апяразаны аркатурнымі фрызамі.

Прастора інтэр'ера расчлянена на нефы стральчатымі аркадамі на 4-гранных пілонах, перакрыты стральчатымі скляпеннямі. Перспектыва цэнтральнага нефа завершана неагатычным алтаром, на перадалтарным пілоне навешаны прамавугольны амвон. Над уваходам хоры. Абраз «Маці Божая Беззаганнага Зачацця» (XVII ст.), партрэт караля Жыгімонта III (1601).

 

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 232.

2. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 149.

3. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 64.

4. Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2000. – С. 76.