Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Унебаўзяцця Насвяцейшай Дзевы Марыі. Глыбоцкі раён, в. Дзеркаўшчына

Касцёл Унебаўзяцця Насвяцейшай Дзевы Марыі размешчаны ў цэнтры вёскі. Будаўніцтва было пачата 7 мая 1822 года з бутавага каменю. Пасля закрыцця ў XX ст. вернуты парафіянам у 1989 г. Абнесены бутавай агароджай з 2-яруснай 4-граннай мураванай званіцай пад шатровым дахам і арачнай брамай. У падмурак умураваны мемарыяльны камень з надпісам: «Лявон сын Казіміра Дамейка пам. 1845 ліпеня 29 на 78 годзе жыцця».

Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане аб'ём пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад вырашаны 4-калонным порцікам з трохвугольным франтонам, завершаным спічастай сігнатуркай. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя і пабеленыя элементы архітэктурнага дэкору: прафіляваны карніз і вуглавыя лапаткі, ліштвы лучковых і арачных аконных праёмаў, паўкруглых і круглых люкарнаў. У агульнай прасторы залы бакавыя сакрысціі вылучаюць апсіду, аб'яднаную агульнай плоскай бэлечнай столлю. Пры ўваходзе галерэя хораў на 2 магутных калонах.

 

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 231.

2. Касцёл Узнесення // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 55.

3. Костел Вознесения Господня // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 22.