Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Глыбоцкі раён, аг. Празарокі

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі знаходзіцца ў паўночнай частцы аграгарадка. Пабудаваны ў 1899–1907 гг. з цэглы. Закрыты ў 1950 г., адкрыты 29 чэрвеня 1989 года.

Першы драўляны касцёл быў пабудаваны ў 1698 г. па фундацыі полацкага падкаморыя Ю. Шчыта. Пры ім меўся кляштар францысканцаў. У пачатку 18 ст. кляштарны комплекс згарэў. У 1721 г. на яго месцы смаленскі падхаружы Павел Корсак фундаваў новы касцёл і кляштар, скасаваны ў 1832 г. Чарговы пажар 14 жніўня 1892 года зноў знішчыў кляштар. У лістападзе таго ж года парафіяне атрымалі дазвол віленскага губернатара на аднаўленне плябаніі і будаўніцтва часовага малітоўнага памяшкання, а ў 1896 г. — на будаўніцтва новага касцёла.

Помнік архітэктуры неараманскага стылю. Трохнефавы базілікальны храм з 5-граннай апсідай і трохграннымі нізкімі сакрысціямі па яе баках. Накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. Вось сіметрыі 2-вежавага фасада вылучана ўваходным праёмам і акном-трыфорумам над ім. Карнізныя паясы расчляняюць плоскасць фасада і вежаў на ярусы. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны 2 ярусамі арачных аконных праёмаў. Цокальны мае бутавую муроўку.

У інтэр'еры плоская столь размалявана ілюзорнымі кесонамі, над уваходам хоры.

 

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў аг. Празарокі. Фотаздымак  з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Касцёл Маці боскай // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 236

2. Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн, 2008. – С. 302.

3. Касцёл Ушэсця Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 127–128.

4. Костел Внебовзятой Найсвятейшей Девы Марии // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 24.