Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Касцёл святой Ганны. Глыбоцкі раён, в. Мосар

Касцёл святой Ганны  размешчаны ў цэнтры вескі. Пабудаваны ў 1792 г. з цэглы па фундацыі ўладальнікаў маёнтка Раберта і Ганны Бжастоўскіх і намаганнямі айца-езуіта Буйноўскага (у 1580–1773 тут мелася езуіцкая місія). Асвячоны ў 1851 г. віленскім біскупам Жылінскім. Аднаўляўся ў 1922 г. і 1990-я гг.

Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашаны прамавугольным аб'ёмам пад 2-схільным дахам. Галоўны фасад, як і тыльны, завершаны высокім трохвугольным франтонам, раскрапаваны на 3 часткі канелюраванымі пілястрамі, прарэзаны ў цэнтры прамавугольным дзвярным і арачным аконным праёмамі, па баках дэкарыраваны квадратнымі панэлямі надарачнымі экседрамі са скульптурамі святых. Бакавыя плоскасныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Зала перакрыта люстраным скляпеннем. Сцены па перыметры раскрапаваны канелюраванымі пілястрамі і апяразаны магутным антаблементам з карнізам з сухарыкамі і фрызам, дэкарыраваным трыгліфамі і вытанчаным стукавым раслінным арнаментам. Плоская алтарная сцяна расчлянёна канелюраванымі пілястрамі, паміж якімі ў цэнтры вялікі абраз «Укрыжаванне». Бакавы алтар вырашаны 4-калонным порцікам з антаблементам з анёламі; у цэнтры абраз «Маці Божая Адзігітрыя» (XVIII ст.). Па перыметры інтэр'ера над вокнамі ў прамавугольных плакетках 14 сюжэтных гарэльефных пано-стацый на тэму «Крыжовы шлях Хрыста» (мяжа XVIII–XIX ст.). На кансольным балконе-хорах з трыльяжным парапетам пастаўлены арган.

Касцёл абкружаны мураванай аркатурнай агароджай-сцяной з брамай і 3-яруснай шатровай званіцай, узведзенай у 1931 г. з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянай канца XIX ст. У 1997 г. сярод мураванай агароджы з левага боку пабудавана капліца Маці Божай Вастрабрамскай: 2-павярховая прамавугольная ў плане пад 2-схільным дахам. 3 правага боку агароджу фланкіруе 3-ярусная 4-гранная шатровая званіца; 1-ы ярус з бутавай муроўкі, верхні – цагляны, атынкаваны, з арачнымі прасветамі. Мураваная арачная брама агароджы завершана ступеньчатым атыкам, крапавана пілястрамі і прафіляваным карнізам. Намаганнямі ксяндза-прэлата Ю. Булькі на тэрыторыі касцёла разбіты парк, перад храмам пастаўлена копія скульптуры Мікеланджэла «Аплакванне Хрыста», створаны грот Маці Божай, збудавана 14 стацый пакут Хрыста і інш.

 

Касцёл Святой Ганны у в. Мосар. Фотаздымак з сайта https://be.wikipedia.org

 ЛІТАРАТУРА

1. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фат. А. Л. Дыбоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2008. – С. 239.

2. Касцёл Ганны // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Глыбоцкага раёна / рэдкал.: Б. І. Сачанка [і інш.] ; мастак А. М. Хількевіч. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 1995. – С. 63–64.

3. Касцёл святой Ганны // Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2000. – С. 102–103.

4. Касцёл святой Ганны // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Ураджай, 2000. – С. 116.

5. Колосовская, А. Н. Мосарский костел Анны / А. Н. Колосовская // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.] / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. – Минск : БелЭн, 2007. – Т. 5 : Минск–Педиатрия. – С. 228.

6. Костел Святой Анны // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Національное агенство по туризму, 2007. – С. 24.

7. Мосарский костёл Святой Анны // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол.: Г. П. Пашков [и др.] ; под общ. ред. И. И. Пирожника ; сост.: Л. В. Ловчая, Т. И. Жуковская. – Минск : БелЭн, 2007. – С. 365–366.

8. Пукшанскі, А. Пяць гадоў без ксяндза Булькі / А. Пукшанскі // Звязда. – 2015. – 16 верас. – С. 1–2. – (Дадат.: Мясцовае кіраванне).

9. Сауліч, У. Справа Булькі працягваецца / У. Сауліч // Віцебскі рабочы. – 2012. – 16 жн. – С. 15.

10. Сутула, Г. «Будзьце адно!» / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2013. – 23 кастр. – С. 4.

11. Шчарбіцкі, А. Мосар – куточак райскай прыроды, або Беларускі Версаль / А. Шчарбіцкі // Мы і час (Віцебск). – 2013. – 24 крас. – С. 5.

12. Экскурсоводы бьют тревогу: Мосар превращается в потерянный рай // Туризм и отдых. – 2013. – 1 авг. – С. 2.

13. Юркайць, А. Год, як няма ксяндза Юзафа Булькі / А. Юркайць ; гутарыў Г. Лабадзенка // Звязда. – 2011. – 11 студз. – С. 3.

14. Юркайць, А. Добры пастыр / А. Юркайць // Каталіцкі веснік. – 2013. – № 1 (студз.). – С. 3.

15. Юркайць, А. Праз заступніцтва святой Ганны, вернікі ў Мосары з пакалення ў пакаленне – сведкі Бога ў свеце! / А. Юркайць // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 2 жн. – С. 5.

16. Юркайць, А. Рэзідэнцыя рымскага філосафа ў Мосары / А. Юркайць // Веснік Глыбоччыны. – 2011. – 1 чэрв. – С. 5.

17. Юркайць, А. Светлая памяць пра ксяндза Юзафа Бульку не памірае / А. Юркайць // Вольнае Глыбокае. – 2011. – 6 студз. – С. 4.

18. Юркайць, А. Свята Божай Міласэрнасці ў Мосары [Глыбоцкага раёна] / А. Юркайць // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 19 крас. – С. 4.

19. Юркайць, А. Скарбніца прыгожага і ўзнёслага / А. Юркайць // Краязнаўчая газета. – 2007. – № 8 (люты). – С. 6.

20. Юркайць, А. У Мосары ўдзячнасць, памяць і малітва для святара: 3 гады таму спачыў ксёндз Пралат Юозас Булька / А. Юркайць // Вольнае Глыбокае. – 2013. – 17 студз. – С. 5.

21. Юркайць, А. Ушанаванне святога Юстына ў Мосарскім «Санктуарыі» / А. Юркайць // Вольнае Глыбокае. – 2012. – 14 чэрв. – С. 4.

22. Яцыно, К. След на земле / К. Яцыно // Народнае слова. – 2012. – 10 студз. – С. 6.