Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Іаана-Прадцечанская. Глыбоцкі раён, в. Бабруйшчына

Царква Свята-Іаана-Прадцечанская знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1873 годзе з цэглы.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Храм 3-часткава аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы, 2-ярусная званіца і паўкруглая апсіда. Асноўны аб'ём накрыты 4-схільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. У дэкоры выкарыстаны элементы старажытнарускага культавага дойлідства: какошнікі, кілепадобныя ліштваны арачных аконных праёмаў, фігурныя франтоны, паўкалонкі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Храм святого пророка Иона Предтечи // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 44.