Царква Свята-Ражджаства-Багародзіцкая. Глыбоцкі раён, в. Дзедзіна
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 11:44
Царква Свята-Ражджаства-Багародзіцкая пабудавана ў 1914 г. з цэглы. Папярэдні храм згадваецца ў 1622 г. у сувязі з тым, што «Ян Корсак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере святой христианской греческой старожитной», ахвяраваў царкве маёнтак.
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кубападобны 2-ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. З франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана 2-ярусная 4-гранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады апяразаны густа прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Храм Рождества Пресвятой Богородицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 35.
2. Царква ў гонар Ражджаства Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 109.