Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Троіцкая. Глыбоцкі раён, в. Вялец

Свята-Троіцкая царква знаходзіцца на поўнач ад вёскі, каля дарогі Глыбокае – Дзісна. Пабудавана ў канцы XVIII ст. з дрэва.

Помнік архітэктуры народнага дойлідства. Складаецца з прамавугольнага зруба і 5-граннай апсіды, над якой агульны гонтавы дах пераходзіць у гранёнае вальмавае пакрыццё. Па цэнтры даху размешчана цыбулепадобная галоўка. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны невялікімі высока размешчанымі аконнымі праёмамі.

У інтэр'еры пад плоскай бэлечнай столлю – вузкія хоры з рашотчатай агароджай.

Перад царквой з правага боку пастаўлена драўляная чацверыковая 2-ярусная званіца: 1-ы ярус зрубны, 2-і каркасны; мела 4 званы.

Не дзейнічае.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 230.

2. Царква // Народнае мастацтва Беларусі / Я. М. Сахута. – Мінск : БелЭн, 1997. – С. 20.