Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Ушэсцеўская. Глыбоцкі раён, в. Парэчча

Свята-Ушэсцеўская царква знаходзіцца каля возера Парэцкае, паміж вёскамі Кукры, Пратасы-Крукоўскія і Арцёмы. Пабудавана ў 1884 г. з цэглы. Першапачатковы выгляд вядомы па фотаздымку пачатку ХХ ст Я. Балзукевіча.

Помнік архітэктуры рэтраспектыўнага стылю. Кананічная 4-часткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя набыла надзвычай арыгінальнае вырашэнне.

Малітоўная зала – высокі 8-гранны аб'ём, завершаны макаўкай (раней магутным сплюснутым цыбулепадобным купалам з макаўкай). Да яго праз кароткую і нізкую трапезную далучаецца трох'ярусная званіца, сферычны купал якой таксама завяршаецца цыбулепадобнай галоўкай. Да 5-граннай апсіды па баках далучаны нізкія рызніцы. Грані фасадаў завершаны паўкруглымі закамарамі, прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і круглымі люкарнамі, апярэзаны акуратнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.

 

ЛІТАРАТУРА

1. Скрабатун, У. Парэчча: учор і сёння / У. Скрабатун // Вольнае Глыбокае. – 2014. –12 чэрв. – С. 11.

2. Сутула, Г. Адраджаць святыні – высокародная справа / Г. Сутула // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 25 жн. – С. 2.

3. Храм Вознесения Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 35.

4. Царква ў гонар Узнясення Гасподняга // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 314–315.