Царква Свята-Мікалаеўская. Глыбоцкі раён, в. Забор’е
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 13:47
Свята-Мікалаеўская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1914 г. з дрэва на месцы храма, разабранага з дазволу Імперскай археалагічнай камісіі.
Помнік народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з 3-яруснай званіцы, нізкага бабінца, квадратнай малітоўнай залы і 5-граннай апсіды з рызніцай. Шатровыя дахі званіцы і асноўнага аб'ёму завершаны макаўкамі на гранёных барабанах. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 231–232.
2. Храм святителя Николая Чудотворца // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 39.
3. Царква ў імя свяціцеля Мікалая Цудатворца // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 170.
4. Церковь святителя Николая Чудотворца // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.