Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы. Глыбоцкі раён, в. Бушыкі

Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца на ўзгорку на ўскраіне вёскі, пагост акаймаваны бутавай агароджай. Пабудавана ў 2-й палове XVIII ст. з цэглы, рэканструявана ў XIX ст.

Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 3-частковай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыяй: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершана макаўкай. Прамавугольны ў плане аб'ём малітоўнай залы накрыты 4-схільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і парнымі пілястрамі ў прасценках, апяразаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім.

 

Свята-Пакроўская царква ў в. Бушыкі. Фотаздымак з сайта https://nn.by

ЛІТАРАТУРА

1. Храм Покрова Пресвятой Богородицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 32.

2. Царква ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 60.

3. Церковь Покрова Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.

4. Царква ў Бушыках // Гісторыя Залескага краю / Р. Шарыпкін. – Глыбокае, 2002. – С. 22–24.

5. Шарыпкін, Р. «Залескі край. Мінулае ў люстэрку часу»: з гісторыі Свята-Пакроўскай царквы ў вёсцы Бушыкі / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 2018. – 18 жн. – С. 10 ; 22 верас. – С. 10 ; 20 кастр. – С. 10 ; 10 лістап. – С. 10.

6. Шарыпкін, Р. Святары Залескай царквы / Р. Шарыпкін // Вольнае Глыбокае. – 2002. – 1–7 лют. – С. 6

7. Шарыпкiн, Р. Царква ў Бушыках / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 1997. – 31 снеж. – С. 2.

8. Шыталь, К. Колькі сябе памятаю: гэта быў адзіны дзень, калі кароў не выганялі ў поле – навязвалі каля хат, у садах / К. Шыталь // Вольнае Глыбокае. – 2018. – 26 ліп. – С. 5.