Царква Свята-Параскева-Пятніцкая. Глыбоцкі раён, в. Чарневічы
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 13:58
Свята-Параскева-Пятніцкая царква размешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1887 годзе з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжана-восевай кампазіцыяй: прытвор-званіца, кароткая трапезная, кубападобная малітоўная зала, паўкруглая апсіда з бакавымі акруглымі рызніцамі. Шацёр 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, шацёр малітоўнай залы – цыбулепадобнай галоўкай на 8-гранным барабане. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі ў плоскіх і кілепадобных ліштвах, апяразаны прафіляванымі карнізамі і зубчастымі фрызамі, крапаваны рэльефнымі крыжамі. Тры ўваходы вылучаны кілепадобнымі парталамі.
Перад храмам пастаўлена мураваная брама-вартоўня, накрытая шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай. За храмам узведзена мураваная кубападобная капліца пад шатровым дахам.
ЛІТАРАТУРА
1. Хайноўскi, А. Царква ў Чарневічах / А. Хайноўскі // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 14 чэрв. – С. 3.
2. Храм великомученицы Параскевы Пятницы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 26.
3. Царква Параскевы // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 239.
4. Царква ў імя святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 417–418.
5. Церковь великомученицы Параскевы Пятницы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 21.