Царква Свята-Параскеўская. Глыбоцкі раён, в. Пліса
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 14:04
Свята-Параскеўская царква знаходзіцца ў цэнтры вескі. Пабудавана ў 1877 г. з цэглы.
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавую кампазіцыю фарміруюць кубападобныя аб'емы прытвора, малітоўнай залы і апсіды. Шацёр надбудаванай над прытворам 3-яруснай 4-граннай званіцы завершаны макаўкай, пакаты 4-схільны дах цэнтральнага аб'ёму – цыбулепадобным купалам на 8-гранным барабане. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі і вуглавымі руставанымі лапаткамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Хайновский, А. Названная во имя Святой Параскевы Пятницы. Церковь в Плиссе / А. Хайновский // Веснік Глыбоччыны. – 2017. – 24 чэрв. – С. 6.
2. Храм великомученицы Параскевы Пятницы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 23.
3. Церковь великомученицы Параскевы Пятницы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.