Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Петра-Паўлаўская. Глыбоцкі раён, аг. Празарокі

Свята-Петра-Паўлаўская царква знаходзіцца на заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1909 годзе ў маёнтку генерал-маёра П. Мухіна з цэглы.

Помнік архітэктуры сінадальнага накірунку рэтраспектыўна-рускага стылю.

Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя царквы складаецца з рознавялікіх аб'ёмаў: 2-яруснай шатровай званіцы (васьмярык на чацверыку) над прытворам, кароткай трапезнай, кубападобнай малітоўнай залы, 5-граннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У агульнай кампазіцыі дамінуюць цыбулепадобныя галоўкі званіцы і цэнтральнага аб'ёму. Арачныя аконныя праёмы дэкарыраваны кілепадобнымі броўкамі, контуры фасадаў акаймаваны вуглавымі лапаткамі і калонкамі, аркатурнымі фрызамі.

 

Царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла ў аг. Празарокі. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Храм святых первоверховных апостолов Петра и Павла // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 30.

2. Царква ў імя святых апосталаў Пятра і Паўла // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 337–338.

3. Церковь святых апостолов Петра и Павла // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.