Царква Свята-Праабражэнская. Глыбоцкі раён, в. Верхняе
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 14:17
Свята-Праабражэнская царква знаходзіцца ў заходняй частцы вёскі. Пабудавана ў 1886 г. з дрэва.
Помнік архітэктуры народнага дойлідства. Храм 3-часткавай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі: прамавугольныя ў плане зрубы бабінца, малітоўнай залы, апсіды. Зрубы накрыты 2-схільнымі дахамі, над апсідамі з вальмамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Берніковіч, С. Самі не ведалі, што тварылі / С. Берніковіч // Веснік Глыбоччыны. – 2003. – 7 чэрв. – С. 3.
2. Сiўко, Л. Наша святыня / Л. Сіўко // Веснік Глыбоччыны. – 1998. – 1 крас. – С. 3.
3. Храм Преображения Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 41.
4. Царква ў гонар Праабражэння // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 77.