Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Царква Свята-Успенская. Глыбоцкі раён, в. Кавалі

Свята-Успенская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1748 годзе з дрэва, верагодна першапачаткова як касцёл, пра гэта сведчаць рудыменты бакавых вежаў, паўднева-ўсходняя арыентацыя храма. Рэканструявана ў канцы XIX ст. Асобна пастаўлена зрубная званіца з шатровым дахам над адкрытым каркасам 2-га яруса.

Помнік архітэктуры барока. Храм крыжовы ў плане. Асноўны аб'ём з 5-граннай апсідай і бакавымі прамавугольнымі ў плане крыламі трансепта. Зруб завершаны агульным 2-схільным дахам і гарызантальна ашаляваны, сцены расчлянёны высокімі лучковымі аконнымі праёмамі. Над будынкам невялікая цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. У выніку рэканструкцыі галоўны фасад атрымаў 2 чацверыковыя вежы па баках уваходнага партала. У інтэр'еры вылучаецца сяродкрыжжа, вычлененае фігурнымі аркамі.

 

Свята-Успенская царква ў в. Кавалі. Фотаздымак з сайта https://ru.wikipedia.org

ЛІТАРАТУРА

1. Успенская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С. В. Марцэлеў [і інш.]. – Мінск : БелСЭ імя П. Броўкі, 1985. – С. 233.

2. Храм Успения Пресвятой Богородицы // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 38.

3. Церковь Успения Пресвятой Богородицы // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.