Царква Спаса-Праабражэнская. Глыбоцкі раён, в. Мамаі
- Подробности
- Створана 22.10.2019 15:23
- Адноўлена 22.10.2019 14:26
Спаса-Праабражэнская царква знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана як касцёл у XIX ст. з цэглы. Пасля 1866 года – праваслаўная царква.
Помнік архітэктуры класіцызму. Аднанефавы, прамавугольны ў плане храм з нартэксам і сакрысціямі. Накрыты 2-схільным дахам з трохвугольнымі франтонамі на тарцах і цыбулепадобным купалам па цэнтры. Галоўны фасад расчлянёны паўцыркульнымі і прамавугольнымі нішамі ў прасценках накладнога 4-калоннага порціка дарычнага ордэра. Бакавыя і алтарныя фасады расчлянёны высока ўзнятымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках.
У інтэр'еры сцены завершаны карнізным поясам, размаляваны, на столі імітацыя дэкарыраваных цыліндрычных скляпенняў. Над нартэксам размешчаны хоры.
Перад храмам па восі галоўнага фасада стаіць 3-ярусная брама-званіца. Вырашана ў свабодна трактаваным класічным ордэры. Верхнія ярусы раскрапаваны маленькімі вуглавымі паўкалонамі і карнізнымі паясамі, прарэзаны паўцыркульным прасветам, завершаны трохвугольным франтонам.
ЛІТАРАТУРА
1. Рэстаўрыруецца храм // Віцебскі рабочы. – 1991. – 14 жн. – С. 2.
2. Спаса-Праабражэнская царква // Хрысціянскія храмы Беларусі на фотаздымках Яна Балзункевіча. Пачатак XX стагоддзя / уклад.: А. М. Кулагін, У. А. Герасімовіч. – Мінск : Уражай, 2000. – С. 107.
3. Храм Преображения Господня // Храмы и монастыри Полоцкой епархии : фотоальбом / текст: О. В. Молодечкина, А. М. Якубовского ; фото О. В. Молодечкина. – Новополоцк, 2006. – С. 22.
4. Царква ў гонар Праабражэння Гасподняга // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст. І. І. Бокі. – Мінск : БелЭн, 2001. – С. 253.
5. Церковь Преображения Господня // Духовные святыни Витебщины = Geistliche heiligtuemer des Gebiest Witebsk / текст: Н. И. Степаненко, В. Г. Синковец. – Витебск : Национальное агенство по туризму, 2007. – С. 20.
6. Шарыпкiн, Р. Царква ў Мамаях / Р. Шарыпкін // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 16 лют. – С. 2.