Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Афганистан. Без права на забвение

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Художники Витебщины

Манастыр Свята-Міхайлаўскі Беразвечскі жаночы. Глыбоцкі раён, г. Глыбокае

Дата заснавання Беразвечскага манастыра дакладна не ўстаноўлена. Па паданні абіцель існавала яшчэ да падпісання Брэсцкай уніі 1596 года і першапачаткова з'яўлялася праваслаўнай. Гэта пацвярджаюць і некаторыя гістарычныя дакументы. Аднак пазней, у 1963 годзе, па жаданні Мсціслаўскага ваяводы Іосіфа Львовіча Корсака абіцель была пераўтворана ва ўніяцкую. Сваё рашэнне Іосіф замацаваў асобай даравальнай граматай, зацверджанай Польскім каралём Уладзіславам IV.

Уніяцкім Беразвечскі манастыр працягваў заставацца больш за два стагоддзі. І толькі ў 1839 годзе ён быў вернуты Праваслаўнай Царкве, атрымаўшы пры гэтым назву Ражджаства-Багародзіцкага. На жаль, да канца 60-х гг. XIX ст. абіцель прыйшла ў заняпад, і ў 1874 годзе па загадзе Свяцейшага Сінода яна была скасавана.

Адраджэнне манастыра адбылося ў 1901 годзе па хадатайніцтве Літоўскага архіепіскапа Ювеналія (Полаўцава). У гэты перыяд праводзіцца капітальны рамонт манастырскага Петра-Паўлаўскага сабора і карпусоў. Абіцель славіцца сваёй іканапіснай майстэрняй, настаўніцкай школай для дзяўчат, прыгажосцю богаслужэнняў.

У 1915 годзе ў сувязі з пагрозай нямецкага наступлення беразвецкія манахіні былі вымушаны эвакуіравацца ў горад Ялец Арлоўскай губерні.

У 1919 годзе мястэчка Беразвеч увайшло ў склад зноў створанай Польскай дзяржавы, і па распараджэнні польскіх улад абіцель перайшла да Каталіцкай Царквы.

Падчас II сусветнай вайны на тэрыторыі манастыра быў створаны канцэнтрацыйны лагер. У пасляваенны час Петра-Паўлаўскі сабор быў разбураны, а будынкі абіцелі заняла турма.

12 жніўня 2004 года было вырашана адрадзіць Беразвецкі Міхаіла-Архангельскі жаночы манастыр (у гонар Міхаіла быў асвечаны самы першы праваслаўны храм у Беразвеччы). Сёння мястэчка Беразвеч уваходзіць у склад г. Глыбокае.

 

Свята-Міхайлаўскі Беразвечскі жаночы манастыр у г. Глыбокае. Фотаздымак з сайта http://www.monasterium.by

ЛІТАРАТУРА

1. Березвечский женский общежительный монастырь в честь Архистратига Михаила // Полоцкие епархиальные ведомости. – 2007. – № 5 (сент.). – С. 2.

2. Березвечский Рождество-Богородицкий мужской монастырь // Православные монастыри Беларуси / авт.-сост. С. Э. Сомов. – Минск : Четыре четверти, 2003. – С. 125–126. – (Наши духовные ценности ; Вып. 5).

3. Берникович, Д. Храм над озером / Д. Берникович // Витебские вести. – 2016. – 12 нояб. – С. 12.

4. Вераксин, А. С. Березвечский монастырь / А. С. Вераксин // Веснік Глыбоччыны. – 2002. – 30 лістап. – С. 4 ; 7 снеж. – С. 4 ; 14 снеж. – С. 4 ; 21 снеж. – С. 4 ; 28 снеж. – С. 4 ; 2003. – 11 студз. – С. 4 ; 1 лют. – С. 4 ; 8 лют. – С. 4.

5. Вераксинъ, А. С. Березвечскій монастырь / А. С. Вераксинъ. – Вильна : Типографія Русскій починъ, 1910. – 33 с.

6. Габрусь, Т. Загублены шэдэўр / Т. Габрусь // Мастацтва. – 1993. – № 10. – С. 72–76.

7. Гліннік, В. Базыльянская царква ў Беразвеччы / В. Гліннік // Строительство и архитектура Белоруссии. – 1990. – № 2. – С. 39.

8. Загублены шэдэўр // Страчаная спадчына / Т. Габрусь [і інш.]. – Минск : Полымя, 1998. – С. 144–149.

9. Зинкевич, А. И возвысится над Березвечьем новый храм / А. Зинкевич // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 5 кастр. – С. 2.

10. Инокиня, А. С. Драгоценная жемчужина края / А. С. Инокиня // Веснік Глыбоччыны. – 2015. – 4 ліп. – С. 7.

11. Лысёнак, А. Гаўрыіл (Габрыэль) Календа – першы настаяцель беразвецкага манастыра базыльянаў / А. Лысёнак // Вольнае Глыбокае. – 2017. – 28 верас. – С. 11.

12. Саулич, В. В Березвечье вернулись монахини. Почти через столетие / В. Саулич // Вiцебскi рабочы. – 2008. – 2 лют. – С. 12.

13. Трэпет, Л. Беразвецкі уніяцкі кляштар / Л. Трэпет // Веснік Глыбоччыны. – 1992. – 20 сак. – С. 3.

14. Устинов, А. Светильник веры православной / А. Устинов // Веснік Глыбоччыны. – 2016. – 3 снеж. – С. 7.