Касцёл святога Іасафата Кунцэвіча. Глыбоцкі раён, в. Канстанцінава
- Подробности
- Створана 21.11.2019 15:23
- Адноўлена 21.11.2019 09:25
Касцёл пабудаваны ў цэнтры вёскі ў 1993–1995 гг. з цэглы на месцы храма, зруйнаванага ў 1962 г. Асвячоны кардыналам К. Свёнтакам 21 лістапада 1995 года. Каля 700 парафіян.
Вырашаны 2 прамавугольнымі ў плане пад 2-схільнымі дахамі аб'ёмамі малітоўнай залы і апсіды, да якой дабудавана сакрысція. Галоўны і тыльны фасады завершаны 8-граннымі шатровымі драўлянымі барабанамі. Плоскасныя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі і лучковымі ўваходнымі праёмамі ў ліштвах, крапаваны вуглавымі пілястрамі.
Перад касцёлам захавалася званіца XIX ст. Васьміграннае 3-яруснае збудаванне пад шатровым пакрыццём. Першыя 2 ярусы мураваныя глухія, 3-і драўляны, адкрыты прамавугольнымі прасветамі.
ЛІТАРАТУРА
1. Касцёл святога Іасафата Кунцэвіча // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы Беларусі / А. М. Кулагін ; фатограф А. Л. Дыбоўскі. – Мінск: БелЭн, 2008. – С. 171.
2. Марцынкевiч, Р. Дарога да храма / Р. Марцынкевіч // Веснік Глыбоччыны. – 2000. – 28 чэрв. – С. 3.