Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга. Чашніцкі раён, г. Новалукомль
- Подробности
- Створана 02.12.2019 15:23
- Адноўлена 02.12.2019 11:18
Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга пабудавана ў 1994 годзе з дрэва.
Двухзрубны храм пад 2-схільнымі дахамі. Над прытворам узведзена 4-гранная званічка з цыбулепадобным купалам, над аб'ёмам малітоўнай залы ўзведзены вялікі 8-гранны светлавы барабан, завершаны шатром з макаўкай. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Уваход аформлены 2-слуповым ганкам пад 2-схільным пакрыццём.
ЛІТАРАТУРА
1. Царква ў гонар Уваскрасення Гасподняга // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін ; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. – Мінск : БелЭн імя П. Броўкі, 2007. – С. 298.